Home

Рэклама

абыбегчы
У юзеркі 6alyai_valyaika згубілася бабуля.

http://6alyai-valyaika.livejournal.com/109173.html

я уже писала, что у меня пропала бабушка. она до сих пор не нашлась. мы обзваниваем регулярно все больницы: минские, областные, районные. милиция приняла заявление - и всё на этом. её нигде никто не видел.
сейчас мы делаем листовки - будем расклевать по столбам.

78 лет, невысокая (где-то 160-165), хромает на правую ногу очень сильно - у неё была травма, ходит с палочкой, очень медленно.
одета, скорее всего, в серое пальто.
у неё должны быть с собой документы - МЕЛЬНИКОВА ГЛАФИРА ПИМЕНОВНА.
пропала она в районе Юго-Запад - Малиновка.

если не сложно, может быть, вы перепостите, чтобы была большая вероятность, что кто-то её видел, запомнил и сейчас узнает. очень прошу.



если кто-то вдруг сможет чем-то помочь - звоните, +37529-708-55-94

Хаця б проста перадрукуйце дадзеныя ў свой жж і іншыя крыніцы. Гэта можа выратаваць жыццё
чалавека.

_______
upd: бабулю знайшлі, ура!!

нг

  • 01 Стд 2010 at 9:06 PM
абыбегчы
НГ

*
ага, ня думайце, што францускае віно адкаркоўваюць францускім штопарам).
харошы пачатак харошага года.
попел маіх жаданьняў будзе фэніксам жыць ува мне).

Дзеду Марозу

  • 31 Снж 2009 at 5:57 PM
абыбегчы
паважаны Дзед Мароз,
спадзяюся, у цябе таксама ёсьць інтэрнэт і, магчыма, нават акаўнт у жж - так што ты прачытаеш гэты мой ліст. дык вось, я табе пішу першы раз у сваім жыцьці, у 21 год. пішу, каб папрасіць зусім трошкі дабрыні й цеплыні на наступны год. каб уся сям'я не хварэла. каб мама з тватам не сварыліся.
таксама нашыя людзі былі дабрэйшымі адзін да аднаго й больш усьміхаліся простым радасьцям.
каб усе дзеці не хварэлі, а ўсім тым, што хварэюць, хапала грошай на апэрацыі й каб яны хутчэй папраўляліся.
каб усе бацькі былі больш уважлівымі да сваіх малых і дарослых, і каб у дзіцячых дамах было пуста.
каб нікога не выкідалі на вуліцу. каб усе бяздомныя жывёлы знайшлі гаспадароў. каб усе людзі знайшлі свой дом.
і ўсім-усім харошым людзям каб шчасьціла - яны гэтага заслугоўваюць.
а ўсім злыдням хай дастанецца па заслугах.
каб малыя й дарослыя верылі ў Дзеда Мароза ды іншыя цуды.
каб краіна была Краінай.
каб мова была Мовай.
каб усё было насамрэч.
Дзякуй.

***

  • 25 Снж 2009 at 10:13 PM
шлях
пасаліце хто-небудзь Менскае мора, га?

Таньчаць сьняжынкі вакол ліхтара,
Неба пад коўдрай заснула.
Дзівіцца ружа на гэта з вакна,
Вецер ганяе віхуры.

Цікае-думае думу сваю
ціха стары гадзіньнік,
Лямпа схіліла ніжэй галаву,
Нешта бурчыць халадзільнік.

Кніжкі шапочуць казкі ўслых,
Лялька пяе калыханку.
Коця й кося люляюць удваіх
наша з табою дзіцятка.

Сьпі, наш Анёлак, соладка сьпі,
Хатнік твой сон вартуе.
Ночка прыйшла й ты засьні -
Раніца заўтра будзе.

21 белая ружа.)

  • 11 Снж 2009 at 9:12 PM
абыбегчы
вось у вас тут усіх дзень як дзень, а ў мяне -
Дзень народзінаў!


пс.падарункі шчэ прымаюцца)

ноч. малахітавыя гульні

  • 15 Ліс 2009 at 12:40 AM

Photobucket

______________________________
нічога. заўтра раніцай падвоеная кава -
і я бодра крочу на стайню а 8!
:)
а яшчэ
учора ў Абыбегчы быў
першы ў жыцьці ўрок
па акардэоне)
дарэчы, мо хто дасьць у арэнду падручнік ці самавучыцель?
абыбегчы
Ой, рабяты. Што я хацела сказаць. Што я павінна неадкладна вам сказаць. Што я цярпець ненавіджу Ін’яз. Хутчэй бы яго скончыць ды ўцячы. Мяне вось не было месяц на вучобе, цяпер я зноў вярнулася на заняткі. Мяне ванітуе. Мяне маральна проста выкручвае навыварат. І як мяне ўгараздзіла сюды паступіць. Не, магчыма, такая ж сітуацыя яшчэ дзе. Але я вучуся менавіта тут. І мне штосекундна цісне на мозг канцэнтрацыя бязмозглых чалавекашлакаў у гэтым няшчасным пластыкавым будынку. Вы былі ў Ін’язе? ‘Такаго няма нідзе’. Вось дык дакладна – такога куратніку, мусіць, няма нідзе. У нас мала хлапцоў, яшчэ менш мужчынаў – усе гэта ведаюць. Але ж становішча не было б такім катастрафічным, калі б у нас вучыліся дзяўчаты, а не дзевачкі. Давалкі-маталкі, бляха. Мяне проста закалупаў гэты няспынна квохчучы кантынгент. Мяса. І я ненавіджу абцасы. Іх гук забівае ў маёй гаротнай галаве ўсё жывое. Гэты дзікі тупат не сціхае ніколі. Бац!-бац-бац-бац! Noise pollution. І яшчэ я хачу бачыць і глядзець на жывых людзей, а не на манекенаў. Гэтыя прылізаныя ва ўсіх месцах курвы ў цэлафанавых шмотках выклікаюць ува мне фізічнае жаданьне даць па галаве. Як мінімум. Каб гэты начос на папаленых валасах сплюшчыўся назаўсёды. Паадрываць нахер усе налепленыя паўмятровыя пазногці, умыць, апрануць у цяльняжкі-джынсы-кеды й памяняць мазгі. Я ўжо маўчу пра хоць які-кольвек намёк на грамадскую думку ў бошках. Планктон, бля.
Я не пра ўмеру дагледжаных людзей, у якіх не толькі добрая парфума, але й розум у вачах. Я сама не зацюканы падлетак нявызначанага полу. ‘Очань дажа нічаво’, як гавораць тыя ж. Але гэты бязмозглы маскарадны натоўп мяне бесіць. Бесіць. Бесіць. Бесіць.
І справа не ў маім восеньскім авітамінозе. Справа ў іншым.
Вучоба таксама хрэнацень поўная (за малым выключэньнем). Паліталогія, замежная літаратура, тэарэтычная граматыка – іспыты 4 курса ўзімку. Мож я чаго не разумею, але па-мойму гэта дурасьць поўная. Дэканат - .. Ноў комэнтс, карацей.
Вось такія дзялы.

*усё вышэй сказанае не датычыцца беларускай кафедры, кафедры гуманітарных навук і яшчэ купкі харошых людзей.

вы ў курсе?

  • 31 Кст 2009 at 7:20 PM
о
па СТВ рэкламуюць сайт Будзьма.
'ого' - падумала я.